Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» пракаментаваў выступ свайго малодшага сына Мікалая, перадае БелТА.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мікалай прыхварэў, але ўсё роўна вырашыў удзельнічаць у спаборніцтвах. «У яго вынікі на 2,5—3 хвіліны горшы, як на папярэднім этапе, але я яму дарую, таму што ўжо стаяла пытанне, быць ці не быць, але ён кажа: куды дзявацца, паабяцаў камандзе. Гэта мужык, малайчына! Не пайшоў хварэць, пайшоў сюды», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Журналісты пацікавіліся ў Лукашэнкі, як яго сын ўсё паспявае, бо, акрамя лыжаў, Мікалай захапляецца хакеем, музыкай, вывучае замежныя мовы. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што дзеці ў сваім узросце могуць скарыць усё, што захочуць. «Важна не страціць гэты залаты час, калі ім усё паддаецца», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу, што яго малодшы сын пакуль не думае станавіцца ні біятланістам, ні хакеістам. «Я яго не ўгаворваю, ён яшчэ маленькі. Больш за ўсё ў яго атрымлівалася плаванне, але ён катэгарычна адхіліў яго, кажа, што гэта нудны спорт. У яго нядрэнна з лыжамі, таму што ён высокі. Кажа, што гэта яму таксама нудна. А вось хакей — гэта ўсё. Таму я не ведаю, якім спортам ён будзе займацца. Я яго проста вучу таму, што ўмею сам», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0