«Мы хочам у горадзе пабудаваць — у фінаў і шведаў падгледзелі — двухпавярховы будынак даўжынёй 100 м, у ім пятля 1200 м. Яно адснежваецца ўнутры, людзі прыходзяць займаюцца: хтосьці бегае па звілістай трасе, хтосьці каву п'е», — распавёў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер».

На яго думку, гэты спартыўны комплекс прыцягне мноства аматараў спорту і створыць неабходныя ўмовы для трэніровак, перадае БелТА.

Акрамя таго, для прафесійных спартсменаў плануецца пабудаваць у Раўбічах тунэль са штучным снегам ўнутры. «Там мінусавая тэмпература і штучны снег круглы год. У Фінляндыі, Швецыі, ды і ў Піцеры пабудавалі такую трубу. Мы зробім лепш, гэта нядорага», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру