Алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра зламалі на Гульнях у Пхёнчхане. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне пра выступ Антона Кушніра ў Пхёнчхане і жаданні «ўскалыхнуць гэта балота», Аляксандр Лукашэнка расказаў, што пакуль што вызначаецца форум, дзе будзе паднятая дадзеная праблема.

Кушнір не трапіў у фінал, прайграўшы швейцарцу 0,45 бала. Таго цягнуў наперад швейцарскі суддзя.

«Хутчэй за ўсё, гэта будзе пасяджэнне Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК). Трэба ім у вочы прама сказаць, што нікому няма справы да атлетаў. Спіхвалі адзін на аднаго, і пляваць ім на гэтых спартсменаў. Збіраюцца вузкай купкай і нешта там вырашаюць. Усе забюракратызавана так, што цяжка разабрацца. Зламалі алімпійскага чэмпіёна Антона Кушніра. Упэўнены, калі б выйшаў ён у фінал, то быў бы з медалём. Ды і мы другі медаль у мужчынскай лыжнай акрабатыцы выпусцілі. Не трэба было Станіславу Гладчанку рабіць такую складаную праграму, спрасці ён свой скачок — і на трэцім месцы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, у бліжэйшы час адбудзецца сур'ёзная размова са старшынямі наглядальных саветаў і кіраўнікамі федэрацый зімовых відаў спорту па далейшым развіцці і дзейнасці гэтых арганізацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру