На кандыдатку ў прэзідэнты Расіі Ксенію Сабчак здзейснены напад. Мужчына з крыкам «За Жырыноўскага!» абліў яе нейкай вадкасцю і штурхнуў так, што яна ўпала.

Нападнік трапіў на фота:

Нападніка зваць Алан Дзуцаў (гэта каўказскае, асяцінскае імя). Ён памочнік аднаго з дэпутатаў ад «Адзінай Расіі».

Пра гэта Сабчак паведаміла ў сябе ў твітары.

Нагадаем, што 28 лютага на тэледэбатах спарынг-партнёр Уладзіміра Пуціна Уладзімір Жырыноўскі называў Сабчак усялякімі словамі, у тым ліку і «б…». У адказ яна абліла яго вадой са шклянкі.

Выбары ў Расіі адбудуцца 18 сакавіка. Лідара апазіцыі, антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага на іх не дапусцілі. Бачнасць канкурэнцыі на выбарах ствараюць кандыдаты ад псеўдаапазіцыйных Камуністычнай і Ліберальна-дэмакратычнай партый, а таксама тэлевядоўца Сабчак.

Ксенія Сабчак — дачка колішняга палітычнага ментара Пуціна, мэра Санкт-Пецярбурга Анатолія Сабчака.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру