Фота: gomel.today

На нерэгулюемым пераездзе недалёка ад вёскі Чырвоная Буда ў Добрушскім раёне ўвечары 3 сакавіка аўтамабіль трапіў пад цягнік. Гэтую інфармацыю пацвердзілі БелТА ў ДАІ Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі gomel.today, у аўтамабілі (мяркуючы па фота ў сацсетках, гэта была «Газель») знаходзілася аператыўная група РАУС. У машыне знаходзіліся тры міліцыянеры: адзін з іх загінуў, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя траўмы ў аварыі, ён ў рэнімацыі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла чытачка gomel.today, якая папрасіла не называць яе імя. Паводле яе, у аўтамабілі было тры міліцыянеры, чацвёрты быў затрыманым, якога везлі ў міліцыю.

Загінуламу міліцыянеру, паведамілі карыстальнікі, было 32 гады.

ДТЗ адбылося ў складаных умовах надвор'я: была моцная завея і слабая бачнасць. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру