produkt.by
Леанід Марыніч прызначаны паслом Беларусі ў Рэспубліцы Узбекістан. Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага прызначэння Леанід Марыніч быў больш за 5 гадоў першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
58-гадовы Марыніч з'яўляўся адным з ключавых удзельнікаў перамоваў па пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію. Менавіта ён каментаваў нядаўнюю забарону Рассельгаснагляду на пастаўкі малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі.
Сёння Расія зноў перанесла тэрмін увядзення часовых абмежаванняў на пастаўкі «малочкі» беларускай вытворчасці, паведамляе Рассельгаснагляд. На гэты раз — на 15 сакавіка.
У Леаніда Марыніча багаты досвед працы ў сістэме сельскай гаспадаркі. Спачатку ён працаваў на кіруючых пасадах калгасаў Брэсцкага раёна. Чыноўнікам стаў ў 2006 годзе, калі яго прызначылі намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. Праз два гады пераехаў у Мінск і ўзначаліў Галоўнае ўпраўленне механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнагляда Мінсельгасхарча. У 2009 годзе быў прызначаны намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.