На сходзе плануецца спяваць ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», гімн сялянска-работніцкай грамады «Ад веку мы спалі ды нас разбудзілі» і іншыя творы 1917-1919 гадоў.

Спецыяльныя госці імпрэзы: музычная капэла «Санорус» і кампазітар Максім Іўкін.

«Уладзімір Тэраўскі, Мікола Равенскі і Мікола Куліковіч (Шчаглоў), музыка якіх прагучыць на «Спеўным сходзе», — знакавыя постаці айчыннай культуры, аўтары нашых нацыянальных гімнаў і стваральнікі нацыянальнага кірунку ў беларускай музыцы, — лічыць музыка і даследчык Максім Іўкін. — Іх лёсы склаліся няпроста. Уладзімір Тэраўскі быў расстраляны савецкімі ўладамі, а Равенскі і Куліковіч пайшлі ў вечны спачын на чужыне. Але іх культурная спадчына стала адным з зерняў, з якіх вырасла сучасная незалежная Беларусь».

Вядоўца — Сяржук Доўгушаў. Уваход вольны! Пачатак а 19-й.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?