«Сёння на адрас Нафтагаза Украіны афіцыйна накiравана паведамленне аб пачатку працэдуры скасавання кантрактаў на пастаўку і транзіт газу праз Стакгольмскі арбітраж», — сказаў кіраўнік расійскай кампаніі Аляксей Мілер.

Кантракты на пастаўку і транзіт газу паміж кампаніямі дзейнічаюць з 2009 па 2019 год.

Нагадаем, што 28 лютага Нафтагаз выйграў Стакгольмскі арбітраж супраць Газпрома па большасці аспрэчваемых палажэнняў кантракта на транзіт газу. Арбітраж задаволіў патрабаванні Нафтагаза аб кампенсацыі за недапастаўленыя Газпромам аб'ёмы газу для транзіту. Суд абавязаў Газпром выплаціць Нафтагазу кампенсацыю ў памеры $ 4,6 мільярда, а ў адказ Газпром вырашыў пачаць працэдуру скасавання дзеючых кантрактаў на транзіт і куплю газу з холдынгам «Нафтагаз Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0