Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентаваны ў Іспаніі, паведамляе БелТА.

Кніга класіка беларускай літаратуры «Згукі маёй Бацькаўшчыны» на іспанскай мове была выдадзена пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі.

Прэзентацыя адбылася на літаратурна-паэтычным вечары, прысвечаным творчасці беларускага паэта, у ганаровым консульстве Беларусі ў горадзе Алікантэ.

На творчым вечары, арганізаваным прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі, прагучалі такія творы Максіма Багдановіча, як «Санет», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Венера» і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру