Дарадца прэзідэнта Расіі па пытаннях развіцця інтэрнэту Герман Кліменка заявіў, што Расія тэхнічна гатовая да адключэння ад сусветнага інтэрнэту. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу НТВ. Пры гэтым Кліменка падкрэсліў, што працэс не будзе бязбольным.

«Само па сабе апаратна-праграмна няма ніякіх супрацьпаказанняў, каб мы жылі добра і нармальна, нават калі нам абвесцяць такую вайну, як крымская ізаляцыя», — распавёў дарадца Пуціна. Ён нагадаў, што ўжо цяпер працуе расійскі сегмент сеткі інтэрнэту, які створаны спецыяльна для чыноўнікаў. Цяжкасці пры адключэнні глабальнага Інтэрнэту, на думку Кліменка, могуць паўстаць у тых, хто «захоўваў свае дадзеныя за мяжой, хоць ёсць пастанова захоўваць тут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0