Вучэнне «Славянскае братэрства» з удзелам расійскіх дэсантнікаў, беларускіх і сербскіх вайскоўцаў адбудзецца ў 2018 годзе ў Наварасійску, паведамляе ТАСС.

«Сумесна з беларускімі і сербскімі калегамі на кубанскай зямлі ў Наварасійску будзе праведзена вучэнне «Славянскае братэрства», гэта ўжо чацвёртае вучэнне ў такім складзе», — сказаў камандуючы ПДВ Расіі Андрэй Сердзюкоў.

Паводле яго слоў, прыярытэтным напрамкам ваеннага супрацоўніцтва з'яўляецца праца з дзяржавамі-членамі АДКБ, а найбольш «цёплыя і сяброўскія адносіны ў ПДВ [Расіі] склаліся з Сіламі спецыяльных аперацый Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0