Pablo Martinez Monsivais / AP

Pablo Martinez Monsivais / AP

Як паведамляе газета Washington Post, прэзідэнт Дональд Трамп папрасіў разгледзець магчымы адказ на прымяненне урадавай арміяй хімічнай зброі пад Дамаскам. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўніка Белага дома з міністрам абароны Джымам Мэтысам, а таксама дарадцам па нацыянальнай бяспецы Гербертам МакМастэрам. Канчатковае рашэнне, аднак, не прынята.

Па словах суразмоўцы газеты, Мэтыс выказаўся супраць ўдару па арміі Асада, тады як МакМастэр быў за яго. Пры гэтым афіцыйна ў Пентагоне сцвярджаюць, што Мэтыс зусім не прысутнічаў на абмеркаванні.

Паведамленні аб прымяненні хімічнай зброі ва Усходняй Гуце з'явіліся 25 лютага. Тамтэйшыя дактары сцвярджалі, што ў цэлага шэрагу пацыентаў былі сімптомы атручвання хлорам, а адно дзіця ў выніку памерла.

Расія і Сірыя катэгарычна абвяргаюць прымяненне урадам Асада баявых атрутных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0