ТАСС

ТАСС

Асуджаны ў Расіі за дзяржаўную здраду афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль, магчыма, быў атручаны невядомым ядам у англійскім Солсберы.

Напярэдадні двое чалавек — 66-гадовы мужчына і маладая жанчына — былі дастаўлены ў бальніцу пасля таго як ім стала кепска ў гандлёвым цэнтры.

Гандлёвы цэнтр і некаторыя іншыя раёны горада былі ачэплены, спецыялісты ў касцюмах хімабароны праводзілі там дэзінфекцыю. Прыёмнае аддзяленне бальніцы было закрыта, аднак пазней адкрылася.

Скрыпаль быў асуджаны ў 2006 годзе, а ў 2010 годзе памілаваны разам з трыма іншымі расіянамі. Пазней іх абмянялі на затрыманых у ЗША расійскіх агентаў. Скрыпаль пражывае ў Вялікабрытаніі.

Суседзі распавялі, што паліцыя прыехала ў дом Скрыпаля каля пятай вечара і з тых часоў не з'язджала. Самога Скрапаля яны апісалі як ветлівага чалавека. Па іх словах, некалькі гадоў назад у яго памерла жонка.

Сведка здарэння распавяла Бі-бі-сі, што заўважыла пару на лаўцы каля ўваходу ў краму каля 4 гадзін вечара.

«Мужчына хаатычна варушыў рукамі, у вачах — пустата. Дзяўчына ўткнулася ў яго тварам, як быццам заснула, відавочна страціла прытомнасць. Шчыра кажучы, яны былі відавочна не ў сабе», — сказала яна.

Афіцыйныя асобы пакуль устрымліваюцца ад каментароў, але, як заўважае аглядальнік Бі-бі-сі па пытаннях бяспекі Гордан Карэра, гісторыя з невядомымі патэнцыйна небяспечнымі атрутнымі рэчывамі непазбежна прымушае ўспомніць атручэнне Аляксандра Літвіненкі ў 2006 годзе.

Былы афіцэр ФСБ Аляксандр Літвіненка памёр у шпіталі Лондана 23 лістапада 2006 года ў 43 гады. За некалькі гадоў да смерці ён папрасіў прытулак у Брытаніі. Як стала вядома пасля, ён быў атручаны ізатопам палонію.

Следства па справе аб смерці Аляксандра Літвіненкі прыйшло да высновы, што яго забойства было, «імаверна, санкцыянавана» Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?