Журналісты The New York Times і CNN пагутарылі з Анастасіяй Вашукевіч (Настай Рыбкай), якая знаходзіцца ў турме ў Тайландзе і якая звярнулася з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку ў ЗША.

Па словах Вашукевіч, яна запісвала размовы паміж бізнэсмэнам Алегам Дзерыпаскам і яго паплечнікамі. Яна сцвярджае, што мае ад 16 да 18 гадзін аўдыязапісаў, у якіх гаворка ідзе і аб выбарах прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе.

«Яны абмяркоўвалі выбары. У Дзерыпаскі быў план па выбарах», — сказала Вашукевіч.

Некаторыя з гэтых размоваў былі з трыма людзьмі, якія гаварылі на англійскай і, на яе думку, з'яўляюцца амерыканцамі. Яна дадала, што не можа расказаць ўсё. Вашукевіч заўважыла, што гаворка ідзе не толькі пра яе, але і пра многіх людзей у іншых краінах.

Раней паведамлялася, што амерыканскае пасольства ў Мінску не зможа задаволіць просьбу Анастасіі Вашукевіч аб прытулку ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0