Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда вынесла прысуд мужчыну, які забіў бацьку, а затым за горадам спаліў яго труп, паведаміла БелТА памочнік старшыні Мінгарсуда Анастасія Шыльвян.

Мужчына прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Ён прыгавораны да 18 гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі асаблівага рэжыму.

Абгарэлы труп мужчыны знайшлі 25 чэрвеня на полі каля чыгункі. Выпадковы мінак звярнуў увагу на вогнішча ў бязлюдным месцы. Падышоў бліжэй, заўважыў абгарэлыя чалавечыя рэшткі. Высветлілася, што злачынства здзейсніў 30-гадовы сын загінулага.

Бацька жыў з сям'ёй сына ў адной кватэры. Частыя рознагалоссі адбываліся з-за злоўжывання бацькам спіртным. Чарговы канфлікт, які здарыўся ў ноч на 25 чэрвеня, перарос у бойку. У выніку сын забіў бацьку, а труп вывез за межы Мінска і спаліў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0