Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі), які размясціўся на праспекце Пераможцаў у Мінску.

Лукашэнку паведамць аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве спартыўнага комплексу, затым ён азнаёміцца з функцыянальнымі магчымасцямі цэнтра.

Чакаецца, што ў адкрыцці Палаца гімнастыкі прымуць удзел вядомыя алімпійскія чэмпіёнкі Беларусі і Расеі і іншыя знакамітыя атлеты, у тым ліку прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0