Правай рукой палітыка Міколы Статкевіча стаў раней невядомы актывіст Сяргей Спарыш.
Чытайце таксама: Былы сябар пралукашэнкаўскай Кампартыі стаў «генеральным сакратаром» руху Статкевіча. Хто такі Сяргей Спарыш?
Спарыш паходзіць з сям'і гродзенскага мастака, але ў піку бацькам стаў камуністам, а потым прыйшоў да Статкевіча: сярод «грамадаўцоў» не правёў і году, як яго абралі «генеральным сакратаром» руху.
Тыя выбары адбыліся тыдзень таму. Што паспеў нагаварыць Спарыш у фэйсбуку за гэты час? Прапануем найбольш яскравыя цытаты (у перакладзе на беларускую мову).
Пра Дашкевіча:
«Гарачы ачкасты юнак працягвае сваю клаунаду, а «незалежныя СМІ» задзейнічаны на падтанцоўцы. Сынок, ты забыў …».
«Сынок, мне падабаецца твой юнацкі запал. Сам такім быў, калі ішоў па маладосці ў кампартыю».
Пра канцэрт да 100-годдзя БНР:
«Зрабіць з танцулек антыўрадавы мітынг? Ідэя добрая, але прастытуткі, якія яго арганізуюць, не дадуць».
«Канцэрт будзе з агароджай, вакол будуць хадзіць амапаўцы — гэта як у канцлагеры, я туды не пайду».
«Мы паспрабуем не зрываць канцэрт».
Пра апазіцыю:
«У апазіцыі ёсць смелыя і сумленныя людзі, якія гатовыя не толькі бліны з лапаты есці».
Пра навуку:
«Прапаную назву для дысертацыі: «Рэгулярная мастурбацыя на Вялікую Літву як абавязковая ўмова для пераўтварэння РБ у нармальную краіну», або «Дро*ка на мову як шлях да поспеху ў 21 стагоддзі».
Пра Пазняка:
«Нейкі левы чэл з Амерыкі. … Яго запрашалі. Хай едзе. Можна арганізаваць нефармальную сустрэчу за горадам, самагоначкі дзерабнуць, сальца закусіць. Ён не п'е? Добра, я куплю яму безалкагольнага кефіру».
Пра чарнасоценцаў:
[Чарнасоценцу Яўгену Уладзіміраву]: «Частка этнанацыялістаў самі не ідуць на кантакт, ды іх і мала. Хочаце пагаварыць, магчыма, пасупрацоўнічаць? Можна было б зладзіць канферэнцыю якую-небудзь для пачатку. Ладзілі ўжо ў Віцебску і Магілёве, можна зрабіць яшчэ адну — у Мінску».
Пра сэнс жыцця:
«Не зрывай кветак — яны завянуць, не вер бл*дзям — яны падмануць».





