Суд у Турцыі прысудзіў да пажыццёвага зняволення 65 афіцэраў ваенна-марскіх сіл па абвінавачванні ў спробе дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе. Пра гэта паведамляе агенцтва Anadolu. Адзначаецца, што 47 афіцэраў асуджаныя на пажыццёвае зняволенне з больш строгімі ўмовамі ўтрымання.

Група турэцкіх салдат і афіцэраў распачала спробу дзяржаўнага перавароту ў ноч на 16 ліпеня 2016 года. У выніку сутыкненняў у Стамбуле і Анкары, загінулі 249 чалавек, больш за 2 тыс. былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0