Фота Ірыны Арахоўскай
Перанос даты ўвядзення абмежаванняў на ўвоз малочнай прадукцыі ў Расію з Беларусі звязаны з неабходнасцю зблізіць пазіцыі бакоў у ходзе перамоў наконт пытання паставак. Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у эфіры «Расія 24». Раней ведамства перанесла ўвядзенне абмежаванняў на 15 сакавіка.
«Перамовы ідуць. Гэты час [да 15 сакавіка] трэба для таго, каб зблізіць пазіцыі. Калі мы выязджаем на інспекцыі, то непасрэдна вывучыць тыя матэрыялы ад беларускіх калег, якія нам неабходныя», — сказаў Данкверт.
Ён адзначыў, што Рассельгаснагляд з 2016 года накіраваў Беларусі больш за 70 лістоў з папярэджаннямі звярнуць увагу на сітуацыю з пастаўкамі. «Нашы беларускія калегі з-за пэўных нейкіх рэчаў нешта рабілі, нешта не рабілі. Калі мы пачалі выяўляць больш [парушэнняў], мы пачалі прымаць меры», — заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду.
Ведамства паведамляла пра планы абмежаваць пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі з 26 лютага. Затым тэрмін ўступлення ў сілу забароны перанеслі на 6 сакавіка.





