На мінулым тыдні была завершана ўгода па набыцці замежным унітарным прадпрыемствам «БелВілесдэн» (гандлёвыя маркі «Гіпа», Момо) сеткі супермаркетаў «Белмаркет», уладальнікам якой было ЗААТ «БелМаркетКомпані».

Афіцыйна прадстаўнікі «БелВілесдэн» не каментуюць угоду, аднак дадзеныя, якія паступаюць з розных крыніц, пацвярджаюць куплю.

Паводле інфармацыі belretail.by, здзелку закрылі на мінулым тыдні. Крыніца ў «Белмаркет» пацвердзіла belretail.by факт пакупкі. Таксама вядома, што новы ўласнік не плануе пераназываць крамы «Белмаркет» у «Гіпа». Хутчэй за ўсё, «БелВілесдэн» з улікам значнага ўзбуйнення свайго рознічнага бізнэсу, зоймецца аптымізацыяй ўсіх бізнес-працэсаў, закупак і лагістыкі.

Сёння сетка «Белмаркет» налічвае 71 гандлёвы аб'ект фармату супермаркет. У наяўнасці цікавасць кампаніі «БелВілесдэн» актыўна развівацца ў фармаце супермаркетаў. Сёння сетка «Гіпа» налічвае 8 крам у Мінску і па адной у Магілёве і Гомелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру