Буйная партыя спірту, якая захоўвалася ў гаражы мужчыны 1963 года нараджэння, была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Мужчына растлумачыў, што не памятае, дзе купіў такую вялікую колькасць вадкасці, аднак у далейшым планаваў яе выкарыстоўваць выключна для ўласных патрэб. Аднак часцей за ўсё падобныя партыі набываюцца для далейшай рэалізацыі.

Жыхар Ашмян у 2016 годзе ўжо трапляў у поле зроку міліцыі з аналагічнымі парушэннямі. Зараз у дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна