Стваральнік анлайн-рэтэйлера Amazon Джэф Безас выцесніў сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса з першага радка рэйтынгу мільярдэраў Forbes. Безас упершыню ўвайшоў у тройку найбагацейшых людзей планеты летась.

Джэф Безас.

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг мільярдэраў 2018 года. Першыя тры пазіцыі ў ім займаюць стваральнік Amazon Джэф Безас, сузаснавальнік Microsoft Біл Гейтс і інвестар Уорэн Бафет.

У тройку самых багатых людзей планеты Безас увайшоў толькі летась, у гэтым годзе ён стаў першым і пакуль адзіным чалавекам у рэйтынгу Forbes, чыё багацце апісваецца дванаццацізнакавай лічбай і складае, паводле Forbes, $ 112 мільярдаў. Яго багацце за год вырасла больш чым на $ 39 мільярдаў. Гэта самы вялікі скачок у памеры багацця за ўсю гісторыю, адзначае Forbes.

Багацце Біла Гейтса складальнікі рэйтынгу ацанілі ў $ 90 мільярдаў, а Бафета — у $ 83 мільярда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру