У Сірыі пры заходзе на пасадку на авіябазе Хмеймім упаў расійскі транспартны самалёт Ан-26. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расіі, перадае РІА Новості.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 39 чалавек — 33 пасажыры і шэсць членаў экіпажу. Згодна з дакладам з месца катастрофы, агнявога ўздзеяння на самалёт не было.

У Мінабароны Расіі дадалі, што вывучэннем магчымых версій прычын здарэння зоймецца камісія ваеннага ведамства.

Аварыя адбылася ў аўторак, 6 сакавіка, прыкладна ў 15:00. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы прыкладна 500 метраў да пасадачнай паласы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0