Галоўная асаблівасць EZ-GO — поўная адсутнасць органаў кіравання. У салоне няма руля і педаляў, пры гэтым у Renault заяўляюць аб чацвёртым узроўні аўтаномнасці. На гэтым узроўні датчыкі апрацоўваюць максімальную колькасць інфармацыі і здольныя адаптавацца да самых складаных сітуацый на дарозе. Наступны, пяты, ўзровень — гэта поўная аўтаномнасць машыны. У EZ-GO для няштатных сітуацый прадугледжана дыстанцыйнае кіраванне. Максімальная хуткасць электрамабіля абмежаваная 50 км/г.
Электрамабіль мае вельмі вялікую плошчу ашклення паверхні. У вочы кідаецца таксама незвычайнае размяшчэнне сядзенняў.
Усяго ў EZ-GO змесцяцца шэсць пасажыраў. Для зручнасці пасажыраў пры выхадзе адкрываецца спецыяльны пандус.
Запусціць выпуск электрамабіля Renault плануе ў 2022 годзе. Да гэтага моманту кампанія спадзяецца стварыць удасканалены аўтапілот і сфарміраваць сістэму беспілотнага каршэрынгу — сэрвісу арэнды аўтамабіля.





