У Мінску запрацаваў Палац гімнастыкі. Ён пабудаваны побач з катэджным пасёлкам «Дразды-2» на ўскрайку Мінска.

фота president.gov.by

Чырвоную стужку пераразалі (злева направа) старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, алімпійская чэмпіёнка — 1988 Марына Лобач, Аляксандр Лукашэнка, алімпійская чэмпіёнка — 2004 Аліна Кабаева, якая цяпер кіруе радай дырэктараў расійскага «Спорт-Экспрэса», а таксама Алена Скрыпель. Скрыпель узначальвае асацыяцыю гімнастыкі, а таксама валодае сеткай крам д'юці-фры.

Падчас паказальнага выступу да кампаніі кіраўніка дзяржавы далучыліся трэнер зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская (злева ад Лобач) і колішняя гімнастка Ксенія Санковіч (справа ад Кабаевай). Яна сталая ўдзельніца мерапрыемстваў з удзелам Лукашэнкі.

фота president.gov.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру