Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч у сваім фэйсбуку змясціў фота з мамай. «Прыехаць у вёску да мамы і зразумець, што ты шчаслівы чалавек», — напісаў Калтовіч. Мама чыноўніка жыве ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. 

Фота facebook.com.

Калтовіч ці не адзіны беларускі чыноўнік, які рэгулярна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі. Прычым адметнасць у тым, што міністр публікуе не толькі сухі афіцыёз, але і асабістыя здымкі і допісы. Ягоныя пасты, як правіла, набіраюць шмат лайкаў.

Напрыклад, Калтовіч запомніўся тым, што на Новы год 2017 выклаў фота ў вышыванцы, а перад гэтым запіліў сэлфі з працоўнага кабінета.

Уладзімір Калтовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1966 у Чэрвені. Скончыў БДЭУ (1992) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2001). Ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных мінскіх крамах: універмагу «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска. Узначальваў мінскую гарадскую федэрацыю гандбола. Да прызначэння ў міністэрства (снежань 2015) Калтовіч працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Маскве.

Чытайце таксама: Гісторыя жыцця самага моднага міністра, які можа праславіцца, узаконіўшы беларускамоўныя этыкеткі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру