Прэзідэнт ЗША апусціўся на 766-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету ад Forbes, страціўшы больш за 200 пазіцый.

Багацце Дональда Трампа за апошні год паменшылася на $400 мільёнаў і складае цяпер $3,1 мільярда (годам раней было $3,5 мільярда), вынікае з падлікаў экспертаў часопіса Forbes.

Трамп па-ранейшаму застаецца самым багатым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, аднак у спісе найбагацейшых людзей краіны ён не ўваходзіць цяпер нават у топ-250, а ў сусветным рэйтынгу ён апусціўся на 766-е месца, страціўшы за год 222 пазіцыі (займаў 544-е месца).

Асноўнай прычынай скарачэння багацця Трампа эксперты Forbes называюць падзенне кошту нерухомасці, якая належыць яму, у Нью-Ёрку, у першую чаргу гандлёвых цэнтраў. Актывізацыя інтэрнэт-гандлю ўсё мацней скарачае даходы афлайн-рэтэйлераў, якія вымушаныя скарачаць выдаткі на арэнду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру