Паводле звестак упраўлення статыстыкі Крыма, па выніках мінулага года рэгіён імпартуе на 23,2 адсотка больш прадукцыі, чым вывозіць у іншыя краіны. Найбуйнейшым гандлёвым партнёрам паўвострава застаецца мацерыковая Украіна.
«Вывозім мы прадукцыю ва Украіну (30 адсоткаў экспарту), Індыю і Кітай», — сказала «кіраўнік Крымстата» Вольга Балдзіна.
Асноўныя краіны-імпарцёры для паўвострава — Беларусь (больш за чвэрць ад агульнага аб'ёму), Кітай і Італія.
У сакавіку 2014 года ўкраінскія рэгіёны Крым і Севастопаль былі анэксаваны Расіяй.





