У адным з інтэрнатаў горада Сярова Свярдлоўскай вобласці зноў пачаў расці сталагміт з фекаліяў. Пра гэта газеце «Глобус» распавялі самі жыхары.

Месца працёку знаходзіцца на другім паверсе ў нежылым блоку, адкуль па ўсім пад'ездзе разносіцца смурод. Там па ўсёй падлозе ўтварыўся пласт заледзянелых фекаліяў, частка якіх пратачылася на паверх ніжэй і ператварылася ў ледзяны слуп жоўта-карычнева-аранжавага колеру. Таўшчыня сталактыта ў некаторых месцах — каля 20 сантыметраў. Выданне адзначае, што ён выйшаў не такім тоўстым, як у мінулым годзе — жыхары не сталі чакаць, калі ён зноў дасягне велізарных памераў.

Год таму, у лютым 2017 года, у гэтым інтэрнаце ўпершыню з'явіўся фекальны сталагміт. Улады прызнавалі, што дом знаходзіцца ў жудасным стане, і абяцалі рассяліць людзей. З ледзяной глыбай жыхарам тады давялося змагацца сваімі сіламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0