У чарговы кур'ёзны выпадак трапляюць крамлёўскія прапагандысты. На гэты раз кіраўнік канала «Russia Today» Маргарыта Сіманьян напісала ў Twitter пра тое, што ў яе ніколі не было і няма айфона.
Аднак пільныя карыстальнікі інтэрнэту заўважылі, што сам твіт быў зроблены з айфона.
Каментатары пачалі кпіць, маўляў, «Тэлефон Сіманьян звольніўся з Apple яшчэ ў снежні».
Кіраўнік «Russia Today» ў адным з наступных твітаў патлумачыла гэтую сітуацыю тым, што не ўсе свае допісы яна робіць асабіста. Нібыта некаторыя з іх робяць спецыяльна навучаныя людзі.





