Eduardo Munoz / Reuters

Eduardo Munoz / Reuters

Порнаактрыса Стэфані Кліфард, вядомая пад псеўданімам Стормі Дэніелс, падала на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў суд, паведамляюць са спасылкай на адпаведны дакумент CNN і NBC News. Пазоў прыняў на разгляд суд найвышэйшай інстанцыі Лос-Анджэлеса.

Прэтэнзіі актрысы, як удакладняюць тэлеканалы, звязаныя з пагадненнем аб невыдаванні інфармацыі аб яе інтымнай сувязі з амерыканскім лідарам — порназорка сцвярджае, што гэтую дамоўленасць нельга лічыць сапраўднай, бо Трамп яе ніколі не падпісваў.

Гаворка, як тлумачыць CNN, ідзе пра эпізод, калі падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША ў 2016 годзе шматлікія жанчыны, у тым ліку Кліфард, збіраліся падзяліцца з журналістамі інфармацыяй аб сваіх прыватных сустрэчах з тагачасным кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. Аднак абаронца Трампа, адзін з вядучых адвакатаў Trump Organization Майкл Коэн, як распавяла Кліфард, тады распачаў намаганні, каб прымусіць яе замаўчаць.

Так, 28 кастрычніка 2016 года, усяго за тыдзень да прэзідэнцкіх выбараў, яна падпісала пагадненне аб невыдаванні інфармацыі, а таксама суправаджальны дакумент да яго. Подпіс за Трампа на гэтых дакументах, па словах Кліфард, паставіў Коэн. Сам цяперашні прэзідэнт ЗША, як сцвярджаецца ў пазове, ніколі гэтага не рабіў, нягледзячы на тое, што ў дакуменце былі прадугледжаны пропускі для яго подпісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?