Аварыя адбылася 6 сакавіка каля 17-й на аўтадарозе М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа РФ», паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 52-гадовы жыхар горада Брэста, кіруючы аўтамабілем маркі «Рэно Кліа», рухаўся па трасе М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа РФ», з боку Бярозы ў кірунку Брэста. На 68 км кіроўца не справіўся з кіраваннем аўтамабіля (папярэдняя версія — заснуў), з'ехаў на абочыну, дапусціў наезд на апору асвятлення і літаральна вылецеў у прыдарожны кювет.
У выніку ДТЗ 25-гадовая берасцейка з рознымі траўмамі дастаўлена ў Кобрынскую ЦРБ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што ўсе ў аўтамабілі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.





