Прадавец рынку ў Ждановічах скраў у калегі 600 тыс. расійскіх рублёў і 2 тыс. даляраў, паведамляе guvd.gov.by

Праваахоўнікі затрымалі 30-гадовага мужчыну, які скраў грошы з гандлёвага павільёна на рынку Ждановічы. «Уладальнік купіў валюту для набыцця тавару за мяжой. Мужчына ў гутарцы сказаў пра гэта свайму калегу — гаспадару кропкі па продажы аналагічнага тавару (ніжняй бялізны), які пасля і скраў буйную суму», — распавялі ў міліцыі. Зламыснік скарыстаўся тым, што ў працоўны час ключ ад гандлёвага павільёна доўгі час знаходзіцца ў замочнай свідравіне, і зрабіў дублікат.

Цэнтральным (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да фігуранта ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.205 КК (крадзеж). Затрыманаму прад'яўленае абвінавачванне, ён змешчаны пад варту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0