Getty Images
Эканамічны дарадца прэзідэнта ЗША Гэры Кон, былы прэзідэнт банка Goldman Sachs і прыхільнік свабоднага гандлю, не падтрымаў план Дональда Трампа ўвесці пошліны на імпарт сталі і алюмінію ў ЗША і плануе ў найбліжэйшы час сысці ў адстаўку.
Белы дом абвясціў пра сыход паводле ўласнага жадання Гэры Кона — кіраўніка нацыянальнай эканамічнай рады пры прэзідэнце ЗША, які дапамагаў Дональду Трампу праводзіць падатковую рэформу ў 2017 годзе.
Прычынай адстаўкі Кона, як мяркуецца, магла стаць нязгода з намерам Трампа ўвесці ўвазныя пошліны на сталь і алюміній, што, як лічыцца, пагражае гандлёвай вайной Амерыкі з Еўропай.
У сваёй заяве пры гэтым галоўны эканамічны дарадца Трамп не ўказаў канкрэтнай прычыны сыходу з адміністрацыі Трампа, падзякаваўшы прэзідэнту за магчымасць служыць краіне і спрыяць мерам, скіраваным на эканамічны рост.
Кон — вядомы эканаміст, экс-прэзідэнт банка Goldman Sachs і прыхільнік Дэмакратычнай партыі — лічыцца перакананым глябалістам.
Гэта ўжо чацвёртая адстаўка ў асяроддзі Трампа і найвышэйшых органах улады ЗША пасля Новага года. Тыдзень таму аб адстаўцы заявіла Хоуп Хікс — кіраўнік PR-службы Белага дома.





