Беларусы адчуваюць складанасці пры аплаце тавараў і паслуг праз АРІП. Спецыялісты зараз працуюць над аднаўленнем штатнай працаздольнасці сістэмы, піша Tut.by.
У кампаніі заяўляюць, што працуюць над аднаўленнем працы сістэмы.
«На дадзены момант назіраюцца запаволенні ў рабоце сістэмы. Тэхнічныя спецыялісты працуюць над аднаўленнем штатнай працаздольнасці сістэмы. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці», - гаворыцца на сайце АРІП.





