Няшчасны выпадак адбыўся ноччу 6 сакавіка.

27-гадовы жыхар Кобрына 1990 года разам з трыма знаёмымі прыехаў на цёплы канал. Там мужчыны выпілі. Пасля гэтага кобрынец вырашыў акунуцца ў ваду. Неўзабаве яго таварышы заўважылі, што ён не рухаецца.

Вырашыўшы, што аднаму стала дрэнна, яны выцягнулі пацярпелага на бераг, спрабавалі аказаць першую дапамогу. Аднак брыгада хуткай канстатавала смерць мужчыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?