У Клічаўскім раёне затрымалі ўладальніка кідальнай зброі. З арбалетам і 5 стрэламі жыхара райцэнтра цэлы дзень бадзяўся па лесе. Калі зразумеў, што заблукаў, патэлефанаваў у МНС. Знайшоў прапажу мясцовы паляўніцтвазнаўца: паколькі ў яго не было ніякіх дакументаў на паляванне і дазволу на зброю, супрацоўнік паляўнічай гаспадаркі патэлефанаваў у Бабруйскую інспекцыю.
Як высветлілі дзяржінспектары, пры сабе паляўнічы-нелегал меў яшчэ два нажы і пакеты, імаверна, для мяса. Намер здабыць дзічыну мужчына не адмаўляў, за незаконнае паляванне яму пагражае штраф.





