У Доме футбола 7 сакавіка адбылося пасяджэнне камітэта па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ.
Фота Юліяны Рыпінскай
Хадайніцтва футбольнага клуба «Крумкачы» аб выдзяленні дадатковага часу на правядзенне перамоваў з футбалістамі і прадстаўнікамі трэнерскага штаба было задаволена. Наступнае пасяджэнне камітэта прызначана на 10 сакавіка.
26 лютага камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ не прыняў заяву футбольнага клуба «Крумкачы» «ў сувязі з сістэматычнымі парушэннямі патрабаванняў рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў, якія выявіліся ў неаднаразовым невыкананні тэрмінаў прадастаўлення дакументаў і прывялі да зрыву працэсу ліцэнзавання».
«Крумкачы» падалі апеляцыю. Аднак 6 сакавіка апеляцыйны камітэт федэрацыі футбола адхіліў пратэст клуба.
Мінскае «Тарпеда» — першы прэтэндэнт на месца «Крумкачоў» ў вышэйшай лізе ў тым выпадку, калі «птушкі» не атрымаюць ліцэнзію.





