Алег Качан і Сяргей Нерад. Фота: tennis.by

Алег Качан і Сяргей Нерад. Фота: tennis.by

Журналісты Tut.by высветлілі, што былы міністр спорту Беларусі Алег Качан, адпраўлены ў адстаўку па выніках Алімпіяды-2012 у Лондане, пасля адстаўкі паспеў пабываць кіраўніком кампаніі «БелПакСнаб», якая з'яўляецца сузаснавальнікам пакістанскай кампаніі MTW Pak Assembling Industries — дылера МТЗ.

Зараз Качан ачольвае «Тэнісную школу спартыўнага майстэрства», якая знаходзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. Дадзеная кампанія была зарэгістраваная больш за 4 месяцаў таму, неўзабаве пасля прыходу на пасаду кіраўніка «Беларускай тэніснай федэрацыі» Сяргея Цяцерына.

Алег Качан ўжо ўключыўся ў актыўную дзейнасць. 3 сакавіка ён прымаў удзел у пасяджэнні галоўнага трэнерскага савета тэніснай федэрацыі, як вынікае з інфармацыі на сайце федэрацыі. Побач з ім суседнічаў былы намеснік міністра спорту Сяргей Нерад, асуджаны ў 2014 годзе на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У 2016 годзе ён ужо значыўся спартовым дырэктарам у Беларускім лыжным саюзе, дзе ў той час старшыняваў Сяргей Цяцерын. Аднак у верасні 2017 года збіраўся сыходзіць з лыжнага саюза. Як высветлілася, ён рушыў услед ўслед за Цяцерыным у федэрацыю тэніса. Зараз Нерад з'яўляецца намеснікам дырэктара тэніснай федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0