Паліцыянты ля рэстарана ў брытанскім Солсбер, фота Toby Melville, Reuters
Брытанскія следчыя мяркуюць, што былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаны нервова-паралітычным рэчывам, піша The Guardian са спасылкай на крыніцы.
Суразмоўцы газеты адмовіліся назваць пэўнае рэчыва, гаворыцца ў артыкуле. Газета адзначае, што самымі вядомымі нервова-паралітычнымі рэчывамі з'яўляюцца VX (ім быў забіты Кім Чон Нам, брат Кім Чэн Ына) і зарын (выкарыстоўваўся, у прыватнасці, у тэракце ў такійскім метро ў 1995 годзе).
Высновы аб нервова-паралітычным рэчыве зроблены на аснове наяўных у следства медыцынскіх і хімічных дадзеных.





