Яшчэ адзін чалавек ахвяраваў на святкаванне стагоддзя БНР 2500 рублёў.
Паводле інфармацыі на сайце «Талака», гэта «Boris Evseenko». Ён адразу ж зрабіў яшчэ адзін плацёж, агулам падтрымаўшы праект на 2505 рублёў.
Хто гэта? Пошукавыя сістэмы і сацыяльныя сеткі не дапамаглі знайсці імя шчодрага спонсара.
Адзіны знойдзены чалавек з такім імем — бізнэсмен з Адэсы. Ён запэўніў карэспандэнта «Нашай Нівы», што пакуль не спрыяў правядзенню святочнага канцэрта ў Мінску.
Агулам арганізатары святкавання 100-годдзя БНР сабралі 27 тысяч рублёў. Гэта 77% ад запытанай сумы. Свае грошы ахвяравалі ўжо больш за 650 чалавек.
Чытайце таксама:
Мінскі айцішнік Уладзіслаў ахвяраваў на святкаванне юбілею БНР 2500 рублёў. Хто ён такі?





