От тут харошыя рабяты напісалі адкрыты ліст Сяргею Міхалку. Паша Белавус кажа, што не можа дазваніцца да спевака і таму звяртаецца эпісталярна.

Абяцаюць прывезці, завезці. Абяцаюць найлепшую апаратуру. Абяцаюць нават ганарар, калі будзе такая ўмова.

Нагадваюць Сяргею пра тысячы беларусаў, якія ездзілі яго слухаць у розныя гарады і краіны.

Кажуць, што нам бы толькі вас з гітаркай. На пару песенек літаральна…

Адным словам — умаляюць.

Дарагі Pavel Belavus, калі напярэдадні такога свята з чалавекам нельга звязацца — не трэба. Не трэба нагадваць пра тысячы беларусаў, якія кудысьці там цягаліся. Не трэба абяцаць самую лепшую апаратуру (пры ўсёй павазе, вакал Сяргея і немудрагелістую акустыку — перадасць любая апаратура наогул).

І дакладна не трэба абяцаць ганарараў.

Я разумею, што ты як арганізатар адчуваеш адказнасць, але не трэба прыніжацца.

Калі на гэтым свяце Міхалок будзе выступаць за ганарар — я, напрыклад, не пайду.

Мне будзе прыкра. Па-мойму БНР — нешта большае за райдар артыста. А калі артыст лічыць інакш — то я выбіраю БНР.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

17
Каментатар / Адказаць
10.02.1996 / 02:09
З'ездзілі у Польшчу, адчулі пах грошай, на патрыятызм болей не адклікаюцца - Лёня, Сірожа, і, відаць, Дзіма. Квазі-патрыёты.
7
Каментатар / Адказаць
11.04.2021 / 19:53
Ісці трэба. Нават калі там будзе хтосьці за ганарар. Гэта ўсё эмоцыі і дробязі, якія не павінны сапсаваць свята. Можа быць менавіта твая прысутнасць, дарагі чытач, зробіць свята яшчэ больш асаблівым і значным. Можа менавіта ты станеш сімвалам свята. Хто ведае, што і каго нашы патомкі будуць лічыць самым важным на фота са стагоддзя БНР? Гляньце любыя самыя знакамітыя фоты з самых значных падзей. Фоты, якія сталі сімваламі тых падзей. Не заўсёды вы ўбачыце там знакамітасцяў. На самых яркіх фота часцей за ўсё звычайныя людзі. Але калі б гэты людзі не прыйшлі, то не было б гэтых важных для гісторыі фота, а можа і не было б некаторых важных гістарычных падзей.
5
Каментатар / Адказаць
08.08.2010 / 15:31
Ісці трэба. Нават калі там будзе хтосьці за ганарар. Гэта ўсё эмоцыі і дробязі, якія не павінны сапсаваць свята. Можа быць менавіта твая прысутнасць, дарагі чытач, зробіць свята яшчэ больш асаблівым і значным. Можа менавіта ты станеш сімвалам свята. Хто ведае, што і каго нашы патомкі будуць лічыць самым важным на фота са стагоддзя БНР? Гляньце любыя самыя знакамітыя фоты з самых значных падзей. Фоты, якія сталі сімваламі тых падзей. Не заўсёды вы ўбачыце там знакамітасцяў. На самых яркіх фота часцей за ўсё звычайныя людзі. Але калі б гэтыя людзі не прыйшлі, то не было б гэтых важных для гісторыі фота, а можа і не было б некаторых важных гістарычных падзей.
Паказаць усе каментары/ 90 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру