Sky Sports
У матчы паўпрафесійных англійскіх каманд «Хэмел Хэмпстэд Таўн» і «Іст Тарока» адбыўся кур'ёзны эпізод, звязаны з выдаленнем футбаліста Санчэза Уота (Sanchez Watt). Пра гэта ў сваім твітары паведаміў журналіст Олі Бэйліс.
З-за таго, што на майках футбалістаў былі напісаныя выключна нумары, для вынясення папярэджання суддзя матча быў вымушаны спытаць у гульца яго прозвішча. Адказ Уота ён прыняў за здзек і паказаў футбалісту прамую чырвоную картку. Прозвішча 27-гадовага брытанца сугучнае з пытаннем «What» («што» — у перакладзе з англійскай).
Пазней гульцам «Хэмел Хэмпстед Таун» удалося аспрэчыць рашэнне арбітра і гулец вярнуўся на поле. Матч завяршыўся перамогай «Хэмела» з лікам 2:0. Адзін з мячоў забіў Уот.
0
0
0
0
0
0