Пара з Італіі 12 гадоў прымала на аздараўленне беларускую дзяўчынку з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Увесь гэты час дзяўчынка падвяргалася жорсткаму абыходжанню і была згвалтаваная, паведамляе італьянская прэса.

Цяпер беларусцы 22 гады. У 2014 годзе яна трапіла ў сур'ёзнае ДТЗ, калі ехала на ровары, і атрымала інваліднасць. Страхавая кампанія выплаціла ёй 2 млн 212 тысяч еўра, піша Ilmessaggero.it. Аднак беларуска пра выплату нічога не ведала, гэтыя грошы былі прысвоеныя італьянскай парай.

Частку гэтых грошай яны патрацілі на набыццё дзвюх віл, машын і «іншых актываў», якія цяпер канфіскаваныя.

Як піша Blitzquotidiano.it, гісторыя стала вядомая дзякуючы запісцы з просьбай аб дапамозе, якую ў кастрычніку мінулага года дзяўчына пакінула сацыяльнаму работніку.

Незадоўга да таго беларуска распавяла «прыёмнай маці», што была згвалтаваная сужыцелем італьянкі, калі была яшчэ непаўналетняй. Пасля гэтага яе выселілі з дому ў аднапакаёвую кватэру, якая, як піша італьянская прэса, была непрыдатная для жыцця з-за яе фізічнага стану.

Зараз 71-гадовы мужчына і 59-гадовая жанчына арыштаваныя паліцыяй. Іх абвінавачваюць у злачынствах, звязаных з жорсткім абыходжаннем, махлярствам і сэксуальным гвалтам.

«Беларуска была ўзятая пад ахову і атрымала від на жыхарства па меркаваннях справядлівасці», — паведамляюць СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?