Сёння зорка беларускага футбола Аляксандр Глеб атрымаў экіпіроўку «Кайрата» і ўвечары бярэ ўдзел у трэніроўцы каманды, паведамляе sportinform.kz.

Пры гэтым, кантракт з беларускім ветэранам, экс-гульцом «Штутгарта», «Арсенала» і «Барселоны» пакуль не падпісаны.

Імаверна паўторыцца сцэнар, пры якім быў падпісаны Андрэй Аршавін: месяц выпрабавальнага тэрміну, дадатковых трэніровак. І калі Глеб набярэ патрэбныя кандыцыі, то з ім можа быць падпісана пагадненне да канца сезона.

Глеб не гуляў ад лета 2017 года, апошнім месцам былі расійскія «Крылы Саветаў».

Чэмпіянат Казахстана стартуе 11 сакавіка, удзел бяруць 12 камандаў, што згуляюць у тры колы. У мінулым сезоне «Кайрат» фінішаваў 2-м, следам за «Астаной»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру