Моўны актывіст Ігар Случак працягвае перапіску з уладамі ўсіх узроўняў. Часам яму прыходзяць арыгінальныя адказы.
Случак запытаўся ў Пашкаўскага сельвыканкама (Магілёўскі раён), як будзе святкавацца стагоддзе з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выканаўца абавязкаў старшыні Вольга Дземянкова адправаздачылася: з нагоды стагоддзя БНР Пашкаўскім сельвыканкамам уручаны тры медалі!
Што за медалі і хто іх атрымаў, пакуль невядома.





