Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка ў першым крузе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе перамагла брытанку Хізэр Уотсан з лікам 6:4, 6:2.

Для Азаранкі гэта быў першы матч пасля «Уімблдона»-2017.

Тэнісістка судзіцца з бацькам свайго сына Лео за права апекі над дзіцём. Пакуль ідзе суд, яна не можа вывозіць сына за межы Каліфорніі, але Індыян-Уэлс знаходзіцца ў гэтым штаце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?