У 21:30 8 сакавіка кіроўца грузавік «Івека» пад Смалявічамі збіў жанчыну, якая рухалася па трасе М1 па праезнай частцы, і не спыняючы паехаў у бок Расіі, паведамляе ДАІ.
Услед на яе наехаў яшчэ і «Фальксваген Пасат». Ад атрыманых траўм 65-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі.
Яна не была абазначаная флікерам, несла ў руках пакет з алкаголем. ДАІ ўдакладняе, што яе як пешахода ўжо штрафавалі за парушэнне правілаў дарожнага руху.
31-гадовага кіроўцу «Івека» неўзабаве злавілі пад Талачыном. Толькі ў гэтым годзе яго пяць разоў каралі за язду на няспраўным аўтамабілі.
У кіроўцы не было ні страхоўкі, ні пройдзенага тэхагляду.
Заведзена крымінальная справа.





