Уначы 9 сакавіка ратавальнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС выехалі па выкліку 48-гадовага мужчыны, які наступіў пяткай на кручок газавай пліты.
Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнай прылады вызвалілі нагу, пасля чаго дактары забралі мазырчука ў бальніцу.





