З надыходам крыгаходу пантонную пераправу праз Прыпяць зноў прыбяруць, паведамляе АНТ.
Дабірацца з аднаго берага на іншы давядзецца на катарах і ледаколе. Сцэнар — часовы, калі гэта сапраўды адбудзецца, залежыць ад надвор'я.
Нагадаем, аўтамабільны мост яшчэ ў снежні зачынілі праз расколіну, а збудаваную пантонную пераправу знесла цячэннем.
Затым маразы не дазволілі выратавальнікам перавозіць людзей на лодках, і прыйшлося з дапамогай ледакола паўторна наводзіць пантоны. Праўда, ужо ў іншым месцы — на два кіламетры вышэй па плыні. Тут значна плытчэй, што робіць канструкцыі больш устойлівымі.
З пачаткам жа актыўнага ходу лёду часовы мост не дасць рады нагрузцы, папярэдзілі ратавальнікі.
Дарэчы, ледакол прыйдзе на дапамогу толькі ў крайнім выпадку. Яго спецыяльна пераабсталявалі для перавозкі пасажыраў — усталявалі агароджу і пасадкавыя месцы.
Абноўлены ж аўтамабільны мост павінен з'явіцца ў раёне да канца года. Праект зараз на экспертызе, а спецыялісты прыступілі да дэмантажу аварыйных блокаў.





